Міжнародны дзень роднай мовы.
21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Ён быў абвешчаны UNESCO 6 гадоў таму. З ініцыятывай увесці такі дзень выступіў Бангладэш. 21 лютага 1957 года, адстойваючы права вучыцца на роднай мове, там загінулі пяць студэнтаў.
У нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моваў. Палова з іх пад пагрозай знікнення. Менавіта дзеля захавання іх, тых, што зьнікаюць, UNESCO і абвясціла дзень роднай мовы – каб хоць аднойчы на год на іх загаварылі, пра іх успомнілі.