Сапраўдная паэтычная гасцёўня

Цяжка ўявіць, што звычайны ўрок абагульнення можа выліцца ў сапраўдную паэтычную гасцёўню, на якой свае таленавітыя творы прэзентуюць самі аўтары. Але менавіта так і здарылася на ўроку беларускай літаратуры ў 7 “Б” класе.

Сямікласснікам пасля вывучэння тэмы “Загадкавая краіна Паэзія” трэба было паспрабаваць напісаць верш пра зіму, выкарыстоўваючы прапанаваныя вершаваныя словы.

Вершы атрымаліся цудоўныя, а некаторыя з іх папросту маглі б быць уключаны ў сур’ёзныя паэтычныя зборнікі. Вось некаторыя з гэтых шэдэўраў.

***

Зіма скавала рэчак бег,

А я гляджу у наваколле

І бачу, як кладзецца снег

На быццам нежывое голле.

Таіцца скруха ў цішыні,

Жадае сэрца новых мар,

Мінаюць ў снежнай далі дні,

У задуменні спіць абшар.

                                                     Даманоўская Віта

***

Зіма скавала рэчак бег,

Вакол ляжыць пушысты снег,

Пакрыта інеем ўсё голле

І срэбрам ззяе наваколле.

Стаяць марозныя ўсе дні,

Трашчыць мароз у цішыні

І шчыпле ён за нос і вуха.

Гуляе ў полі завіруха.

                                               Грышко Юлія

***

Зіма скавала рэчак бег

І ўжо ахоўвае старанна

Вады патрэсканыя раны…

Пяшчотны, тонкі першы снег

Абсыпаў пухам увесь абшар,

Таксама пабяліў і голле,

Падрыхтаваўшы наваколле

Да снежна-чыстых, светлых мар.

Як быццам падаўжэлі дні,

Кудысьці знікла злая скруха,

І ледзь даносіцца да вуха

Сняжынак шэпт у цішыні.

                                                            Грыц Ганна

Пагадзіцеся, атрымалася таленавіта і па-мастацку прыгожа. Поспехаў і прызнання вам, юныя паэты!

Комментарии закрыты.

АРХИВ НОВОСТЕЙ
ТЕЛЕФОНЫ ДОВЕРИЯ
ТЕЛЕФОНЫ ДОВЕРИЯ
pomogut.by
pomogut.by
АНОНС
АНОНС
Сертификат соответствия
Сертификат соответствия
СЕРТИФИКАТ
СЕРТИФИКАТ
Год малой родины
виза1
Малой Родине посвящается
Малой Родине посвящается
Гордость гимназии
Гордость гимназии (II ступень)
СЛУЖБА ЗДОРОВЬЯ
СЛУЖБА ЗДОРОВЬЯ
Welcome to Gymnasium №1
Welcome to Gymnasium №1
Welcome to Novogrudok
“Чытаем па-беларуску з velcom”
“Чытаем па-беларуску з velcom”
НАШИ ДОСТИЖЕНИЯ
ЭЛЕКТРОННЫЙ ДНЕВНИК
ЭЛЕКТРОННЫЙ ДНЕВНИК
«ВЫБИРАЙ.BY!»
«ВЫБИРАЙ.BY!»
ПРОГНОЗ ПОГОДЫ
Июль 2018
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Июн    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  
Анкета для учащихся
Анкета для учащихся
Анкета для родителей
Анкета для родителей
Счетчик посещений
Flag Counter
Besucherzahler
счетчик посещений
Гимназия №1 г.Новогрудка